Найбагацейшыя рэгіёны Італіі жадаюць незалежнасці

20 октября 2017

У нядзелю Венета і Ламбардыя правядуць рэферэндумы аб прадастаўленні большай аўтаноміі ад Рыма. Яны не будуць мець юрыдычна абавязковай сілы, аднак у выпадку атрымання большасці галасоў за, Рыму будзе пасланы сігнал аб незадаволенасці насельніцтва наяўным становішчам рэчаў. Ламбардыя і Венета жадаюць больш кантраляваць свае фінансы і адміністрацыю. У цэлым, у рэгіёнах пражывае амаль чвэрць усяго насельніцтва Італіі. Раней яны таксама выступалі за поўную незалежнасць ад Рыма.