Запланаваны на сёння адвод узбраенняў на ўсходзе Украіны не адбыўся

7 марта 2017

Запланаваны на сёння адвод узбраенняў на ўсходзе Украіны не адбыўся. Аб гэтым паведамляюць прадстаўнікі самаабвешчанай ЛНР. Інфармацыю пацвярджае афіцыйны Кіеў. Зрыў тэрмінаў бакі тлумачаць працягам узаемных абстрэлаў. Дамоўленасць аб развядзенні сіл на лініі судакранання была дасягнутая 1 сакавіка на пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы ў Мінску. Адной з прычын зрыву дамовы эксперты называюць спыненне паставак вуглю з Данбаса, якое адбылося пасля блакады нацыяналістамі чыгуначных пуцей. Яно выклікала энергетычны крызіс ва Украіне і паставіла заводы непрызнаных рэспублік пад пагрозу закрыцця. Зрэшты, напярэдадні ў ДНР і ЛНР заявілі аб пачатку паставак антрацыту ў Расію.