Samsung прыпыніў выпуск смартфонаў Galaxy Note 7

10 октября 2016

Да такога рашэння ў карпарацыі прыйшлі пасля таго, як ужо заменены гаджэт загарэўся на борце самалёта. Амерыканскія аператары сувязі аб'явілі аб спыненні продажаў і абмену няякасных мадэляў Note 7. Акцыі кампаніі ўпалі ў цане. Усяго на замене акумулятараў для гэтай версіі паўднёвакарэйскі гігант страціў каля 2 мільярдаў долараў.