Зацверджана новая рэдакцыя правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

20 марта 2014
Адпаведны ўказ, які сёння падпісаў Кіраўнік дзяржавы, адмяняе паасобны конкурс для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх школ, а таксама прафесійна-псіхалагічнае сумоўе для спецыяльнасцяў, звязаных з дзяржаўным кіраваннем, правам і журналістыкай. Будзе пашырана мэтавая падрыхтоўка па ўсіх спецыяльнасцях, павялічваецца прыём абітурыентаў у ВНУ і сярэднія спецыяльныя ўстановы па сельскагаспадарчых, медыцынскіх і іншых спецыяльнасцях. Будзе магчымы і дадатковы набор у ВНУ на месцы, якія застануцца пасля залічэння абітурыентаў вакантнымі.