Саміт лідараў G-8 завяршаецца

18 июня 2013

Па ключавым пытанні - сірыйскім - бакам так і не ўдалося дамовіцца. Уладзіміру Пуціну прыйшлося пераканаўча супрацьстаяць заходнім калегам па прынцыповых пазіцыях: недапушчэнне ваеннай дапамогі сірыйскім паўстанцам і патрабаванне дэталёвага расследавання прымянення на тэрыторыі краіны хімічнай зброі. Бо распальванне сітуацыі супярэчыць адэкватнаму плану - пачатку палітычнага дыялогу. Больш дзейсным стала абмеркаванне іншай маштабнай тэмы - барацьбы з тэрарызмам. У прыватнасці, лідары дамовіліся выкараніць практыку выплаты выкупу тэрарыстам за вызваленне заложнікаў.