Саміт "Вялікай сямёркі" адкрываецца сёння ў італьянскай Таарміне

26 мая 2017

Тэракт у Манчэстэры стане адной з тэм саміту "Вялікай сямёркі". Форум адкрываецца сёння ў італьянскай Таарміне на Сіцыліі. Рабочыя сустрэчы будуць праходзіць некалькі дзён. Галоўныя тэмы - выхад Вялікабрытаніі з ЕС, нармалізацыя адносін ЕС і ЗША, а таксама барацьба з тэрарызмам, праблемы міграцыі і свабодны гандаль. У саміце возьме ўдзел прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй не выключыла, што з-за таго, што адбываецца ў каралеўстве, ёй прыйдзецца пакінуць форум на дзень раней за запланаваны тэрмін. У Таарміне беспрэцэдэнтныя меры бяспекі. На вуліцах больш як 10 тысяч сілавікоў. Італьянцы асцерагаюцца правакацый.