З 6 лютага ў Турцыі адбылося не менш як 5 800 афтэршокаў

19 февраля 2023

Турцыю працягвае трэсці. Чарговае землетрасенне магнітудай 5,2 зафіксавалі на паўднёвым усходзе ў правінцыі Кахраманмараш.

Усяго з 6 лютага ў краіне адбылося не менш як 5 800 афтэршокаў. Колькасць ахвяр стыхіі перавысіла 40 тысяч. 430 тысяч чалавек эвакуіраваныя з зон бедства.

У Турцыі разгорнутая маштабная выратавальная аперацыя. Жывых людзей працягваюць даставаць з-пад завалаў. Так, яшчэ траіх чалавек удалося выратаваць праз 13 дзён. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны былі членамі адной сям'і. Адзначаецца, што двое дзяцей загінулі.

Працягваюць разбіраць завалы і ў суседняй Сірыі. СААЗ заклікала сусветную супольнасць выдзеліць 84 з паловай мільёны долараў для дапамогі ў сферы здароўя пацярпелым ад наймацнейшых землетрасенняў у дзвюх краінах.