Румынія сёння адзначае Дзень нацыянальнага яднання

1 декабря 2017
Свята прысвечана аб'яднанню румынскіх княстваў, якое адбылося 99 гадоў таму. З нагоды ўрачыстасці ў Бухарэсце і іншых гарадах краіны пройдуць ваенныя парады і цырымоніі ўскладання кветак. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа і сябе асабіста павіншаваў лідара Румыніі Клауса Ёханіса і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.