Румыніі пагражаюць санкцыі ЕС

14 мая 2019

Краіну могуць пазбавіць  права голасу  ў Савеце Еўрасаюза.  Падставай стаў  прыняты ў красавіку закон, які прадугледжвае  скарачэнне тэрмінаў даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці за карупцыю, а таксама  паслабленне пакаранняў за карупцыйныя злачынствы.  У Еўракамісіі заяўляюць, што дакумент  падрывае еўрапейскія каштоўнасці і дазваляе карумпаваным палітыкам  пазбегнуць крымінальнай адказнасці.  Закон, праўда, пакуль не ўступіў у сілу.  Прэзідэнт  Клаус Ёханіс,  які павінен быў яго падпісаць,   перадаў дакумент у Канстытуцыйны Суд.