Мінская вобласць актывізуе нарыхтоўку кармоў

30 мая 2014

Адзін з этапаў уборачнай пераходзіць у актыўную фазу. Аграрыі Мінскай вобласці пачалі масавую нарыхтоўку кармоў, прычым працуюць ледзь не кругласутачна - калі дазваляе надвор'е. Дарэчы, ад таго, наколькі якасна будуць выкананыя работы, залежыць мяса-малочны асартымент на прылаўках магазінаў.


Антаніна Станкевіч прадоўжыць. Тэхніка ў руках Віктара Чумака літаральна выпрасоўвае поле - каб літаральна ніводную травінку не пакінуць. Нарыхтоўка кармоў - справа адказная. Ад гэтага залежыць зімоўка жывёл і як вынік - разнастайнасць мяса-малочных вырабаў на прылаўках магазінаў.


Нарыхтоўка кармоў пачалася тут літаральна тыдзень таму. Да сярэдзіны чэрвеня трэба паспець скасіць 850 гектараў палеткаў. З тэхнікай і кадрамі праблем няма, а таму павінны справіцца з задачай.


На працягу зімы корм будуць захоўваць вось тут, у спецыяльнай сянажнай яме. Калі ўсё зрабіць па тэхналогіі, а гэта значыць правільна залажыць і добра ўтрамбаваць - якасны корм можна захоўваць ледзь ці не да наступнага лета.


Акрамя таго, цэнтральны рэгіён актыўна выкарыстоўвае новую тэхналогію захавання кармоў. Зараз нярэдка на палях можна ўбачыць вось такія рулоны. Дарэчы, аднаго хапае, каб карміць 15 жывёлін на працягу дня.


Завяршыць усе работы па нарыхтоўцы кармоў цэнтральны рэгіён павінен праз два-тры тыдні. Але доўга без справы аграрыям сядзець не прыйдзецца. Бо там ужо і да ўборачнай будзе рукой падаць.