Мост, які абваліўся ў Смаленскай вобласці, аднаўленню не падлягае

9 апреля 2024

У Смаленскай вобласці ў горадзе Вязьма 8 красавіка абваліўся аўтамабільны мост. Экстранныя службы працягваюць працаваць на месцы. У разборы завалаў задзейнічаны больш чым 130 спецыялістаў і 23 адзінкі тэхнікі. Па словах губернатара рэгіёна, збудаванне аднаўляць не мае сэнсу, патрэбны новы праект - абваліліся шэсць з сямі пралётаў. Таксама быў пашкоджаны газаправод - без доступу да блакітнага паліва засталіся каля 9 тысяч спажыўцоў, аднаўленне зойме прыкладна трое сутак.

Нагадаем, у выніку абвальвання моста загінуў адзін чалавек, пяцёра, у тым ліку дзіця, пацярпелі. Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу па артыкуле аб халатнасці.