Расійская пракуратура правярае ўсе школы Масквы

4 февраля 2014

Звязана гэта з інцыдэнтам, які скалынуў усю краіну. Трагедыя адбылася ўчора ў школе №263. Дзесяцікласнік адкрыў страляніну з агнястрэльнай зброі. Загінуў настаўнік геаграфіі і паліцэйскі. Цяжка паранены яшчэ адзін супрацоўнік правапарадку. Ніхто са школьнікаў не пацярпеў. У гэтыя хвіліны да агароджы гэтай маскоўскай школы нясуць кветкі і свечкі.