Віншаванне з Днём Перамогі

8 мая 2018

Дарагія суайчыннікі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі.

Гэтае свята прасякнута моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горыччу страты мільёнаў нявінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем нетрываласці міру і адказнасці за яго.

Мы назаўжды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перададзім будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы - надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможца навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці.

Нізкі паклон і падзяка ветэранам!

Ваш подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дарунак - магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця і невычэрпнай энергіі на доўгія мірныя гады.

Аляксандр Лукашэнка