Расія адклікае дазвол на адкрыццё консульства Вялікабрытаніі ў Санкт-Пецярбургу

17 марта 2018

Расія аб'явіла аб высылцы 23-х супрацоўнікаў пасольства Вялікабрытаніі. У МЗС краіны адзначылі, што прымаюць гэтыя меры "ў адказ на правакацыйныя дзеянні брытанскага боку і бяздоказныя абвінавачанні ў сувязі са здарэннем у Солсберы". Акрамя таго, Расія адклікае дазвол на адкрыццё консульства Вялікабрытаніі ў Санкт-Пецярбургу і спыняе дзейнасць у Расіі Брытанскага савета ў сувязі з тым, што яго статус ніяк не рэгулюецца. Акрамя таго, у МЗС адзначылі, што пакідаюць за сабою права прыняць іншыя меры ў адказ у выпадку далейшых недружалюбных дзеянняў з боку Вялікабрытаніі. А брытанскі Савет бяспекі ужо заявіў аб намеры сабрацца ў пачатку наступнага тыдня для абмеркавання новых крокаў у сувязі з мерамі ў адказ Масквы.

Падставай для абвастрэння адносін стала атручэнне ў горадзе Солсберы былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі. Як заявіла прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, атручэнне выклікала рэчыва, якое, па меркаванні Каралеўства, "было распрацавана ў Расіі". Масква абвінавачанні абвяргае, гаворачы аб тым, што па справе не было прадстаўлена ніякіх пацверджанняў.