Расія хоча перагледзець пагадненне са Злучанымі Штатамі Амерыкі па ўтылізацыі зброі масавага знішчэння

7 февраля 2013
Афіцыйная Масква заявіла, што гэтае рашэнне не звязана з законам Магніцкага. Нагадаем, раней Расія спыніла дзеянне ўстарэлага пагаднення са Злучанымі Штатамі аб супрацоўніцтве ў праваахоўнай сферы і процідзеянні абарачэння наркотыкаў. Новы дакумент у зброевай сферы будзе абмяркоўвацца ў сярэдзіне лютага.