Расія і Украіна абмяняюцца палоннымі ў найбліжэйшы час

5 сентября 2019

Сёння падчас Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку стала вядома, што абмен палоннымі паміж Кіевам і Масквой падыходзіць да фінальнага этапу. Гэта заявіў прэзідэнт Расіі. Уладзімір Пуцін адзначыў, што "было досыць складана прымаць рашэнне па пэўных людзях", але пацвердзіў, што маштабны абмен адбудзецца ў найбліжэйшай перспектыве. 

Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Расіі: "Мы падыходзім да фіналізацыі перамоў, якія мы вядзём у тым ліку з афіцыйнымі ўладамі. Так што, я думаю, што ў найбліжэйшы час гэта стане вядома. Наконт абмену, я думаю, што ён будзе такім досыць буйным, маштабным. І гэта было б ужо добрым крокам наперад у бок нармалізацыі".

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што расіяне і ўкраінцы - дзве часткі аднаго народа, а такім чынам нармалізацыя адносін паміж краінамі ў гістарычнай перспектыве проста непазбежная.