Алег Навіцкі наведаў Ваенную акадэмію і Мінскае сувораўскае вучылішча

12 марта 2018

Як сябе адчувае чалавек у бязважкасці і што ядуць касманаўты?

Сёння Алег Навіцкі наведаў Ваенную акадэмію і Мінскае сувораўскае вучылішча. Кадэты засыпалі лётчыка пытаннямі, а яшчэ Алег Навіцкі распавёў аб тым, як трапіў у касмічную праграму. Выхадца Беларусі пазнаёмілі з гісторыяй вучылішча. Алег Навіцкі пакінуў пажаданне ў кнізе ганаровых гасцей і раздаў аўтографы.

Алег Навіцкі - лётчык-касманаўт:

"Я заўсёды паважаў хлопцаў, якія прынялі рашэнне паступаць сюды. Гэта, мне здаецца, вельмі годны ўчынак, таму што ў гэтым узросце хочацца пабегаць, пайграць, але хлопцы ў гэтым узросце ўжо разумеюць усю адказнасць, неабходнасць выхавання як у плане маральным, так і фізічным. Гэта абсалютна выдатна, што запрашаюць і што можна пагутарыць з хлопцамі".

Адказваючы на пытанні журналістаў, Алег Навіцкі анансаваў свой будучы палёт, да якога ён ужо гатовы. Пакуль афіцыйнага прызначэння ў экіпаж не паступіла, аднак фізічная падрыхтоўка і медкамісія ўжо пройдзеныя.