Рэжым стыхійнага бедства ўведзены на поўдні і ўсходзе Чэхіі

28 апреля 2017

Рэжым стыхійнага бедства ўведзены на поўдні і ўсходзе Чэхіі з-за моцнага снегападу. Тысячы людзей засталіся без электрычнасці. З-за галалёду і паваленых дрэў, спынены рух на шматлікіх участках аўтамабільных дарог і чыгункі. Частка з іх заблакіравана машынамі, якія перакуліліся. Паводле слоў сіноптыкаў, ападкі не спыняцца і заўтра.

Снегапады захапілі і поўдзень Польшчы. А вось на астатняй тэрыторыі краіны з-за бесперапынных дажджоў з берагоў сталі выходзіць рэкі. Сігнальны ўзровень небяспекі ўжо перавышаны ў сямі абласцях. Найбольш небяспечная сітуацыя - у Лодзінскай, Апольскай і Сласкай абласцях. Там аб’яўлены трэці ўзровень трывогі.