Выстава па кнізе Леаніда Левіна "Вайна і каханне" ў Смілавічах

27 июля 2022

Франтавыя лісты - галоўныя экспанаты выставачнага праекта, які адкрыўся ў смілавіцкім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна. Фотафрагменты лістоў з сямейнага архіва Галіны Левінай дапаўняюць фатаграфіі і дзіцячыя малюнкі бацькі - знакамітага архітэктара Леаніда Левіна. Юныя мастакі смілавіцкага арт-цэнтра "Вулей" плануюць працягваць тэму кахання і вайны  на пленэрах.

Другая частка выставачнага праекта па кнізе Леаніда Левіна "Вайна і каханне" прысвечана мемарыяльным комплексам архітэктара, сярод якіх "Хатынь", "Яма", "Чырвоны Бераг".