Рэкордная колькасць мірных сірыйцаў пакінула за выхадныя Усходнюю Гуту

19 марта 2018

Усходнюю Гуту за выхадныя пакінула рэкордная колькасць мірных сірыйцаў - больш за 26 000. Паток людзей не сканчаецца. Сярод тых, каму атрымалася выбрацца, мноства знясіленых і параненых. Хоць экстрэмісты не перастаюць абстрэльваць гуманітарныя калідоры, у рэгіён дастаўляюць тоны харчавання, вады і прадметаў першай неабходнасці. Ісламісты працягваюць рыхтаваць правакацыі, каб абвінаваціць Дамаск у выкарыстанні хімічнай зброі.