Прэзідэнт: Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павінны быць пад'ёмнымі для народа

20 октября 2017

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павінны быць пад'ёмнымі для народа. Такую заяву зрабіў Прэзідэнт Беларусі на рэспубліканскім семінары па ўдасканаленні ЖКГ. Форум у гэтыя хвіліны праходзіць у Палацы Незалежнасці. Тут сабралася больш за 250 чалавек - гэта службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі мясцовых улад. Галоўнае пытанне - як палепшыць сістэму ЖКГ. Гэтая тэма заўсёды хвалюе людзей. На думку Кіраўніка дзяржавы, вырашэнне камунальных праблем павінна быць заўсёды ў прыярытэце для кіраўнікоў рэгіёнаў. У галіне зроблена нямала для паніжэння сабекошту, павышэння якасці паслуг і развіцця тэхналогій. Паводле апытанняў, 66 працэнтаў насельніцтва дадатна ацэньваюць працу камунальных службаў. Але амаль траціна апытаных дае негатыўную ацэнку. І пакуль у адрас сістэмы ЖКГ чутная крытыка, супакойвацца рана.

Да 2020 года стаіць задача сысці ад перакрыжаванага субсідзіравання. Зрабіць гэта трэба за кошт павышэння эфектыўнасці. Падчас выступлення на семінары Прэзідэнт спыніўся на слабых момантах камунальнай сферы. Гэта і праблемы капрамонтаў, і пошук рэзерваў для паніжэння выдаткаў на цеплазабеспячэнне, якасць вады, абыходжанне з адыходамі. Усе падрабязнасці семінара - у нашым наступным выпуску.