Разбор завалаў у "Крокус Сіці Холе" працягваецца - колькасць ахвяр расце

26 марта 2024

Паводле ўдакладненых даных, ахвярамі тэракта ў "Крокус Сіці Холе" сталі 139 чалавек, двое памёрлі ў бальніцах. Пацярпелых - 119.

Устаноўлены асобы 95 загінуўшых, для апазнання астатніх патрэбныя экспертызы ДНК. Сярод іх можа апынуцца і грамадзянін Беларусі, які не выходзіў на сувязь з моманту трагедыі. Раней стала вядома аб гібелі падчас тэракта беларускі 1978 года нараджэння. Яшчэ адзін беларус - Алім Кашавараў - застаецца ў бальніцы ў цяжкім стане.

На месцы трагедыі працягваюць працаваць супрацоўнікі МНС, кожны метр абследуюць кіналагічныя разлікі. Разабрана больш як 90 працэнтаў разбураных канструкцый. Асабліва складаным апынуўся завал на балконе канцэртнай залы, сама зала выгарала цалкам. Па ацэнках, агульная плошча абвальвання склала 7 тысяч квадратных метраў.

Працягваюцца следчыя дзеянні. Як паведаміў кіраўнік СК Расіі, выканаўцы тэракта далі падрабязныя сведчанні аб заказчыках і асобах, што аказалі садзейнічанне ў падрыхтоўцы тэракта.

Чацвёра непасрэдных выканаўцаў прызналі віну. Ім пагражае пажыццёвае зняволенне. Усяго па справе затрымана 11 чалавек.