Расце колькасць ахвяраў паводкі ў Чэхіі

3 июня 2013

Паводле апошніх звестак, загінулі 4 чалавекі, 8 прапалі без вестак. Ліўні не спыняюцца, і заўтра вада ў рэках можа дайсці да самага высокага пункта. Навігацыю ўжо спынілі. Не ходзяць і цягнікі. Закрытыя дзіцячыя сады, школы і ўніверсітэты. Эвакуіраваныя тысячы чалавек. Падобнае адбываецца па ўсёй Еўропе - такой паводкі не было 11 гадоў. Топіць поўдзень Германіі, захад Аўстрыі, некаторыя раёны Швейцарыі і Польшчы.