Расце колькасць ахвяр на хімічным прадпрыемстве ў Кітаі

22 марта 2019

Паводле апошніх даных, ад выбуху загінулі 44 чалавекі. 640  пацярпелі. Дзясяткі шпіталізаваныя ў крытычным стане. На месцы здарэння працуюць пажарныя каманды. Відавочцы гавораць, што выбуховай хваляй  былі выбітыя вокны будынкаў, якія знаходзяцца побач з заводам па вытворчасці пестыцыдаў. Cейсмалагічным упраўленнем Кітая ў момант выбуху ў горадзе было зафіксавана землетрасенне магнітудай 3.