У Беларусі з глыбокім болем успрынялі вестку аб тэракце ў Ніцы

15 июля 2016

Асабліва цынічны характар здарэнню надае тое, што бесчалавечны акт тэрарызму здарыўся ў дзень святкавання французскім народам свайго нацыянальнага свята, адзначаецца ў заяве МЗС нашай краіны.

Беларусь рашуча асуджае ўсе праявы тэрарызму і лічыць, што акты насілля ў адносінах да цывільнага грамадства, якія пачасціліся апошнім часам, не могуць мець апраўдання і не павінны заставацца без жорсткай кансалідаванай рэакцыі сусветнай супольнасці. МЗС выказаў спачуванні сем'ям і блізкім загінуўшых.