Паранены верхавод Ісламскай дзяржавы

10 ноября 2014
Верхавод Ісламскай дзяржавы Абу Бакр Аль-Багдадзі паранены ў выніку авіяўдару міжнароднай кааліцыі. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ўлады Ірака. Паведамляецца, што Аль-Багдадзі атрымаў раненне ў горадзе Масул. Акрамя таго, у Эль-Фалуджы забіты яго намеснік Хафіз аль-Яманя, разам з якім знішчаныя дзясяткі ісламістаў і замежных наёмнікаў.

З Сірыі паступаюць паведамленні, што баевікі, у тым ліку з тэрарыстычнай арганізацыі Фронт ан-Нусра, якая падтрымлівае цесныя сувязі з Аль-Каідай, захапілі горад Нава на паўднёвым захадзе краіны. Крыніцы ў Дамаску пацвердзілі, што ўрадавыя сілы пакінулі населены пункт. Пад кантроль тэрарыстаў трапілі і іншыя раёны правінцыі Дэраа. Адзначым, на баевікоў Фронту ан-Нусра таксама наносяцца авіяўдары антытэрарыстычнай кааліцыі.