Ракету з незвычайным грузам запусцілі ў Фларыдзе

7 февраля 2018

У космас разам са звышцяжкай ракетай-носьбітам Falcon Heavy паляцеў спорт-кар "Тэсла" Ілана Маска, заснавальніка кампаніі "Спэйс-Ікс”. Аўтамабіль запусцілі на арбіту Марса. За руль Маск пасадзіў манекен у скафандры, а ў самім аўто ўключыў песню "Спэйс Одзіці" Дэвіда Боўі. У спорт-кары 3 камеры назірання, здымкі якіх стануць эпічнымі, абяцае Маск. Паводле яго слоў, "Тэсла" будзе знаходзіцца на арбіце сотні, а то і мільярды гадоў. Дарэчы, за плаваючым у космасе спорт-карам можна сачыць у прамым эфіры на YouTube-канале "Спэйс-Ікс".

Паскаральнікі Falcon Heavy ужо вярнуліся назад. Аднак прызямліцца змаглі не ўсе. Цэнтральны разгонны блок разбіўся падчас пасадкі. З-за двух рухавікоў, якія не спрацавалі, паскаральнік на вялікай хуткасці зваліўся ў ваду. Раней паведамлялася, што сувязь з ім была страчаная.