Рабочая група ААН па незаконным пазбаўленні волі падтрымала скаргу Джуліяна Асанжа

4 февраля 2016

Павінен быць неадкладна вызвалены. Паводле інфармацыі ВВС, рабочая група ААН па незаконным пазбаўленні волі падтрымала скаргу заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа, прызнаўшы яго зняволенне ў пасольстве Эквадора незаконным. Раней Асанж заявіў, што пакіне пасольства Эквадора ў Лондане і здасца паліцыі, калі камісія ААН адхіліць яго прэтэнзію да Каралеўства. У запыце Асанж сцвярджае, што яго вымушанае шматгадовае знаходжанне ў эквадорскай дыпмісіі можна залічыць за адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. Афіцыйна рашэнне павінна было быць вынесена заўтра. Праблема ў тым, што прававыя эксперты камісіі ААН не маюць уплыву на брытанскія або шведскія ўлады. Нагадаем, грамадзянін Аўстраліі Асанж абвінавачваецца ў Швецыі ва ўчыненні згвалтавання ў 2010 годзе. На гэтай падставе ўлады Швецыі дамагаюцца яго выдачы і брытанскія праваахоўныя органы гатовыя яго затрымаць.