Пяць краін ЕС забяруць з грэчаскіх астравоў дзяцей-бежанцаў

11 марта 2020
Ужо пяць  краін Еўрасаюза пагадзіліся забраць з грэчаскіх астравоў дзяцей-бежанцаў, якія знаходзяцца там без суправаджэння дарослых. Так, Германія, Фінляндыя, Францыя, Люксембург і Партугалія, паводле папярэдніх падлікаў, дадуць прытулак  амаль  дзвюм  тысячам  дзяцей. Шматлікія з іх спяць пад адкрытым небам, дрэнна ядуць і не маюць доступу да медыкаментаў.  Нагадаем, сітуацыя абвастрылася пасля таго,  як прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган адкрыў мяжу з ЕС для мігрантаў. Зараз на пагранпераходах - тысячы людзей, якія спрабуюць прарвацца  ў ЕС.