Інфармацыйнае агенцтва Франс Прэс назвала Аляксандру Герасіменю балгарскай спартсменкай

28 июля 2017

Ад памылак ніхто не застрахаваны. Найстарэйшае сусветнае інфармацыйнае агенцтва Франс Прэс назвала лідара беларускай зборнай Аляксандру Герасіменю балгарскай спартсменкай. Учора наша залатая рыбка выйграла першы медаль на чэмпіянаце свету па водных відах спорту. На дыстанцыі 50 метраў на спіне Аляксандра ўзяла бронзу. Навіна з памылкай у нацыянальнасці Аляксандры адразу з'явілася на старонцы Франс Прэс у Інтэрнэце.

У Будапешце сёння Герасіменя не выступае. Яна выйдзе на старт на 50 метраў вольным стылем у суботу. На гэтай дыстанцыі беларуска выйгравала два медалі Алімпійскіх гульняў - серабро ў Лондане і бронзу ў Рыа. Сёння будзем хварэць за Паўла Санковіча, які стартуе на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, і Яўгена Цуркіна і Арцёма Мачэкіна на 50 метрах вольным стылем.