Шляхі вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны абмяркуюць сёння прэзідэнт краіны і кіраўнік Пентагона

24 августа 2017

Шляхі вырашэння канфлікту на ўсходзе Украіны абмяркуюць сёння ў Кіеве прэзідэнт краіны і кіраўнік Пентагона. Пётр Парашэнка назваў Джэймса Мэціса "вялікім сябрам Украіны". А перамовы, паводле яго слоў, надзвычай важныя для ўмацавання абароназдольнасці дзяржавы. Аналітыкі не выключаюць, што сёння бакі паднімуць пытанне паставак смяротнай абарончай зброі Кіеву. Пентагон, у адрозненне ад Белага дома, падтрымлівае перадачу такога віду зброі, але, па меркаванні палітолагаў, з пастаўкамі ЗША, хутчэй за ўсё, спяшацца не будуць. Акрамя перамоў з Парашэнкам, кіраўнік Пентагона сустрэнецца са сваім калегам, міністрам абароны Украіны Сцяпанам Палтаракам.