Працэс узбагачэння ўрану ў Іране прадоўжыцца

14 июня 2014

Працэс узбагачэння ўрану ў Іране прадоўжыцца, а Захад зніме ўсе санкцыі ў адносінах да Тэгерана. Па словах Прэзідэнта Ірана, усе пытанні могуць быць вырашаныя з міжнароднымі пасрэднікамі ўжо да 20 ліпеня. Гэта перадае ІТАР-ТАСС. Нагадаем, восенню мінулага года ў Жэневе было дасягнута пагадненне, згодна з якім Іран абавязаўся спыніць узбагачаць уран звыш 5 працэнтаў, не запускаць новыя цэнтрыфугі і пусціць інспектараў МАГАТЭ на свае ядзерныя аб'екты.