Супярэчлівая інфармацыя пра раненне лідара Ісламскай дзяржавы

10 ноября 2014

Супярэчлівая інфармацыя паступае пра магчымае раненне лідара Ісламскай дзяржавы. Паводле некаторых звестак, Абу Бакр аль-Багдадзі цяжка паранены падчас авіяўдараў у Іраку. Пра гэта паведамляюць у паліцыі і арміі краіны. Таксама паступаюць паведамленні, што падчас бамбёжкі іракскіх ВПС на захадзе ад Багдада забіты намеснік аль-Багдадзі і яшчэ 27 экстрэмістаў, у тым ліку 11 замежных наймітаў Ісламскай дзяржавы. У Пентагоне гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць.