Супярэчлівая інфармацыя са Славянска

15 апреля 2014

Супярэчлівая інфармацыя прыходзіць гэтымі хвілінамі аб сітуацыі ва ўкраінскім Славянску. Агенцтва Інтэрфакс паведаміла са спасылкай на прадстаўніка гарадскіх сіл самаабароны, што ў раёне пасёлка Андрэеўка завязалася ўзброенае супрацьстаянне. Агонь адкрылі людзі ў чорнай форме, якія былі на машыне без апазнавальных знакаў. А ў напрамку Славянска, паводле інфармацыі гэтай жа крыніцы, рухаюцца БТРы. Між тым, адна з жыхарак горада аспрэчыла для РІА Навіны гэту інфармацыю. Паводле яе інфармацыі, зараз у Славянску і яго наваколлях усё спакойна. Ніякіх сутыкненняў няма.