Праціўнікі аднаполых шлюбаў у Францыі выйшлі на вуліцы

6 октября 2014

Праціўнікі аднаполых шлюбаў у Францыі зноў выйшлі на вуліцы. У Парыжы шматтысячная калона дэманстрантаў прайшла ад заходняй часткі горада да плошчы Манпарнас. Аналагічная акцыя прайшла ў Бардо. Гэтым разам маршы пратэсту праходзілі пад лозунгамі барацьбы з сурагатным мацярынствам і супраць надавання аднаполым жаночым парам права звяртацца да штучнага апладнення. Нашы дзеці - не тавар, які вы можаце прыйсці і выбраць, як у магазіне, - заяўляюць актывісты. За некалькі дзён да правядзення маніфестацый прэм'ер-міністр Манюель Вальс засведчыў: зараз ва ўрада няма планаў легалізавання сурагатнага мацярынства. Аднак французскія кансерватары ўжо не вераць абяцанням улад.