Пратэсты ў Іраку: 40 загінуўшых, сотні параненых

4 октября 2019

Не менш за 40 загінуўшых і сотні параненых. Пяты дзень масавых антыўрадавых выступленняў у Іраку. Людзі абураныя галечай, беспрацоўем і карупцыяй. Паводле звестак Сусветнага банка, большая частка насельніцтва Ірака, які валодае багатымі запасамі нафты, золата і прыроднага газу, жыве за рысай беднасці.

Паліцыя разганяе дэманстрантаў дубінкамі і вадамётамі з гарачай вадой. З'явіліся паведамленні, што вартавыя правапарадку пачалі прымяняць агнястрэльную зброю. У ноч на чацвер у Багдадзе, а таксама ў шэрагу гарадоў на поўдні краіны ўведзена каменданцкая гадзіна. Улады заклікаюць да спакою, заяўляючы, што вырашыць усе праблемы ў краіне можна толькі шляхам кансалідацыі ўсіх сіл.