Прарыў узбекскай дамбы затапіў прымежную зону Казахстана

4 мая 2020
Надзвычайнае здарэнне на поўдні Казахстана! З-за прарыву дамбы ў суседнім Узбекістане пад ваду сышлі каля 700 дамоў. Цалкам затапіла два селішчы на мяжы. Яшчэ некалькі пасёлкаў значна падтоплена. Уладам прыйшлося правесці эвакуацыю звыш 22 000 жыхароў. 

Паводка пачалася яшчэ 1 мая, калі моцны дождж і штармавы вецер прывялі да прарыву дамбы Сардобінскага вадасховішча. Зладзіцца з наступствамі не могуць дагэтуль. Працягваецца эвакуацыя.