Прадзюсар Бі-бі-сі прызнаў ролік пра хіматаку ў сірыйскай Думе пастановачным

14 февраля 2019

Поўная хлусня. Прадзюсар Бі-бі-сі Рыям Далаці прызнаў пастановачнымі ўсе без выключэння кадры відэароліка са шпіталя сірыйскай Думы. Яго здымалі "Белыя каскі" ўвесну мінулага года нібы пасля хіматакі. Пра хлусню журналіст вырашыў зараз напісаць у "Твітэры". Паводле слоў Далаці, зарын у горадзе не выкарыстоўваўся. Усе астатнія падрабязнасці нападу ствараліся супрацоўнікамі брытанскай тэлекампаніі для эфекту. Тады ва ўжыванні зарыну абвінавацілі ўлады Сірыі. Урадавыя войскі ў тыя дні вызвалялі Думу ад тэрарыстаў. Расія адразу назвала атаку пастаноўкай замежных спецслужбаў.