У Пхёнчхане афіцыйна адкрылася алімпійская вёска

1 февраля 2018

Тут будуць жыць спартсмены, трэнеры і члены спартыўных дэлегацый. Над жылым комплексам паднялі флагі краін - удзельніц Гульняў, у тым ліку КНДР. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў прэзідэнт МАК Томас Бах. Функцыянер заявіў, што алімпійская вёска ў Пхёнчхане - адна з лепшых у гісторыі Гульняў. Пляцоўка падзелена на два кластары. Першы - у гарах - прыме тры тысячы пяцьсот чалавек: гарналыжнікаў, біятланістаў, бабслеістаў, саначнікаў, скелетаністаў, сноўбардыстаў, фрыстайлістаў і лыжнікаў. Другі на дзве тысячы семсот чалавек знаходзіцца на ўзбярэжжы і прызначаны для хакеістаў, фігурыстаў, кёрлінгістаў, канькабежцаў і шорт-трэкістаў. Першымі ў вёску горнага кластара заехалі нарвежцы, а ў дамы на ўзбярэжжы ўжо засяліліся зборныя Венгрыі, Чэхіі і Новай Зеландыі.