Прыродная анамалія ў Швейцарыі

24 мая 2013

У шматлікіх рэгіёнах краіны выпаў снег, тэмпература паветра апусцілася ніжэй за нуль. Мясцовым жыхарам прыйшлося даставаць з камор курткі і шалікі, каб не прастудзіцца. Снежным покрывам ухутала пераважна горныя раёны. Аднак, паводле прагнозаў сіноптыкаў, ужо гэтым вечарам зіма наведаецца і на швейцарскія раўніны.