Прычынай здарэння ў аэрапорце Калінінграда маглі стаць абледзяненне і моцны бакавы вецер

4 января 2017

Мінулай ноччу самалёт, які прыляцеў з Масквы, выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы, у яго падламілася пярэдняя стойка шасі і аэробус лёг на нос. На борце знаходзіліся 167 чалавек. Яны пакінулі самалёт па надзіманых трапах. Шэсцярым спатрэбілася дапамога медыкаў. Следчы камітэт Расіі вядзе праверку. Расследаваць акалічнасці здарэння будзе камісія Расавіяцыі, Аэрафлота і аэрапорта. Паветраная гавань часова спыніла сваю працу. З-за інцыдэнту затрыманыя 18 рэйсаў, у тым ліку з Масквы і Санкт-Пецярбурга.