Замешаныя ў тэрактах у Парыжы ў 2015 годзе затрыманыя

27 апреля 2017

У Бельгіі і Францыі затрымалі падазроных у дачыненні да тэрактаў у Парыжы ў 2015 годзе. Арыштавана 10 імаверных памочнікаў тэрарыста Амедзі Кулібалі, якія, як мяркуецца, аказвалі яму лагістычную падтрымку і пастаўлялі зброю. Нагадаем, два гады назад Кулібалі ўчыніў напад на кашэрны магазін, а за дзень да гэтага - забіў паліцэйскага. Пры гэтым ён падтрымліваў сувязь з братамі Куашы, якія атакавалі рэдакцыю Шарлі Эбдо. Падчас трагічных падзей загінула 16 чалавек. Тэракты ўчыняліся ад імя "Ісламскай дзяржавы".