Пры пажары ў каледжы Адэсы загінула выкладчыца

5 декабря 2019
Адзін чалавек загінуў, яшчэ звыш 20 шпіталізаваныя ў выніку пажару, які ўспыхнуў учора ў Адэскім каледжы эканомікі, права і гасцінічна-рэстараннага бізнесу. Двое з пацярпелых у крытычным стане. Паведамляецца, што загінула выкладчыца. Пажарнікам ужо атрымалася лакалізаваць узгаранне. Яго плошча складала 4 000 квадратных метраў.