Прэзідэнтам Аўстрыі становіцца Аляксандр ван дэр Белен

23 мая 2016

Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, падкрэсліваючы, што афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. Выбары ў Аўстрыі апынуліся вельмі напружанымі: паміж сапернікамі ўвесь час быў невялікі разрыў у галасах. Як адзначаюць эксперты, вынікі з'яўляюцца паказчыкам стаўлення грамадства да мігрантаў. Ван дэр Белен заклікае да еўрапейскага адзінства. А вось іншы кандыдат Норберт Хофер засноўваў выбарчую кампанію на нацыяналістычных лозунгах. Адзначым, роля прэзідэнта ў Аўстрыі больш цырыманіяльная. Хоць фармальна ён мае права роспуску ўрада і парламента.