Аліна Талай выйграла фінальны забег на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі

25 Мая 2015

Аліна Талай выйграла фінальны забег на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі на турніры Сусветнага выкліку, які прайшоў у галандскім Хенгела. Беларуска паказала вынік 12,7 секунды, што на 0,01 секунды лепш за папярэдняе дасягненне спартсменкі. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі на гэтых спаборніцтвах Святлана Кудзеліч у бегу на 3 тысячы метраў паказала шосты час.