Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння правядзе прэс-канферэнцыю

20 мая 2021
Што паспеў Зяленскі за два гады прэзідэнцтва? Ён сёння распавядзе аб гэтым на прэс-канферэнцыі. Фармат стандартны - уступнае слова, а затым размова з журналістамі. А пытанняў у іх назапасілася дастаткова. Паводле звестак Украінскага інстытута палітыкі, які прааналізаваў 40 ключавых перадвыбарных абяцанняў прэзідэнта Украіны, вялікая частка з іх не выкананая зусім або выкананая часткова. Зрэшты, пытанні назапасіліся не толькі ў журналістаў. Жыхары краіны здзіўляюцца: як так атрымалася, што яны калісьці даручылі “містару Зе” свой голас?