Прэзідэнт Украіны агучыў галоўныя прыярытэты краіны на 2016-ты год

14 января 2016

Сярод галоўных задач Пётр Парашэнка назваў вяртанне кантролю над тэрыторыямі Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама Крымскім паўвостравам.

Для гэтага, адзначыў Парашэнка, будуць выкарыстоўвацца палітыка-дыпламатычныя шляхі і міжнародна-прававыя шляхі. Напярэдадні ўкраінскі прэзідэнт абмеркаваў сітуацыю на Данбасе з канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам. У Мінску ж прайшла першая ў новым годзе сустрэча трохбаковай кантактнай групы. Дарэчы, 60% украінцаў лічаць канфлікт на ўсходзе краіны галоўнай праблемай дзяржавы. Такія лічбы апублікавала сацыялагічная група "Рэйтынг". Пры гэтым амаль 50% апытаных вінавацяць у сваім становішчы карупцыю, а больш за чвэрць - беспрацоўе.