Прэзідэнт Германіі сёння зацвердзіць на пасаду новага канцлера

14 марта 2018

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер сёння зацвердзіць на пасаду новага канцлера. Ім чацвёрты раз стане Ангела Меркель. Лідар ФРГ раней вылучыў яе кандыдатуру для перавыбрання на гэтую пасаду. Так як большасць дэпутатаў бундэстага яе падтрымліваюць - галасаванне будзе тэхнічным. Потым Меркель і члены яе новага кабміна будуць прыведзеныя да прысягі. У канцы верасня мінулага года ў Германіі адбыліся выбары ў бундэстаг, пасля якіх ішлі перамовы аб фарміраванні кааліцыі. У панядзелак Хрысціянска-дэмакратычны, Хрысціянска-сацыяльны саюз і сацыял-дэмакраты Германіі, нарэшце, падпісалі кааліцыйнае пагадненне.