Беларусь і Германія могуць істотна паглыбіць узаемадзеянне

15 июня 2015

Такі пункт гледжання сёння выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом Германіі. Вольфрам Маас завяршае сваю дыпмісію ў нашай краіне. Аляксандр Лукашэнка адзначыў што, Беларусь разглядае Германію як прыярытэтнага партнёра ў ЕС. Акрамя таго, шматлікія праграмы наша краіна рэалізуе, зыходзячы з эканамічнага вопыту ФРГ. У прыватнасці, падчас мадэрнізацыі беларускай прамысловасці ўлічваюцца нямецкія стандарты. Сам факт сённяшняй сустрэчы Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць перспектыўным крокам для далейшага развіцця адносін з Германіяй.

Апошнім часам назіраецца пазітыўная дынаміка ў беларуска-германскіх адносінах. Адна з прычын - частата двухбаковых кантактаў, у тым ліку на вышэйшым узроўні. У лютым адбыўся візіт Федэральнага канцлера Германіі Ангелы Меркель у Мінск для ўдзелу ў сустрэчы "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. Прыкметны прагрэс і ў эканамічнай сферы. ФРГ - адзін з вядучых знешнегандлёвых партнёраў Беларусі. Толькі ў студзені - сакавіку гэтага года тавараабарот паміж краінамі склаў амаль 580 мільёнаў долараў. У Беларусі зарэгістравана амаль 4 сотні прадпрыемстваў з удзелам германскага капіталу.