Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі можа сёння абвясціць дату сваёй адстаўкі

24 мая 2019

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі можа сёння абвясціць дату сваёй адстаўкі. Аднак сыход Тэрэзы Мэй з пасады у найбліжэйшыя тыдні немагчымы. Аб гэтым заявілі ў брытанскім МЗС. Перамовы з нагоды выхаду Злучанага Каралеўства з ЕС  зайшлі ў тупік пасля шасці тыдняў міжпартыйных дыскусій у парламенце. Даверу да Тэрэзы Мэй больш няма. Аб гэтым раней гаварыў лідар Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін. 

Нагадаем, Вялікабрытанія павінна была пакінуць Еўрасаюз яшчэ 29 сакавіка. Аднак пасля таго, як дэпутаты тройчы прагаласавалі супраць пагаднення, якое Мэй зацвердзіла з блокам, ЕС падаў Вялікабрытаніі адтэрміноўку да 31 кастрычніка. Кансерватары чакаюць, што Мэй пакіне пасаду кіраўніка ўрада пасля 10 чэрвеня.